Масавыя мерапрыемствы ў рэгіёнах

Склалі спецыяльна для вас інтэрактыўную карту з інфармацыяй пра тое, што трэба для правядзення акцый, пікетаў і мітынгаў у абласных гарадах і райцэнтрах.

Геаграфію сваёй краіны можна вучыць па-рознаму – як і сваю нацыянальную мову. Даведацца і запомніць, дзе знаходзяцца Смаргонь і Баранавічаў, паглядзець, як пішуцца назвы гарадоў і мястэчак – вось гэта ўсё ты прама зараз даведаешся з нашай карты.

І ўсё?

Канечне не! Даведайся, якія дагаворы трэба заключаць ў розных гарадах і райцэнтрах Беларусі, каб правесці масавае мерапрыемства, а таксама параўнай, наколькі адрозніваюцца спісы дазволеных для ММ месцаў.

Навядзі курсор на карту, пасля чаго пяшчотна пагладзь шматлікія чырвона-белыя кропкі – і перад табой адкрыецца новы свет.