Што я магу зрабіць?

У нас у планах шмат выдатных штук, у якіх ты зможаш прыняць удзел – флэшмобы, акцыі, семінары, круглыя ​​сталы і іншая крутасць. Пра ўсё гэта мы абавязкова скажам табе ў навінах на нашым сайце і на гэтай старонцы.

А пакуль зрабі першы крок і падпішы петыцыю, з-за якой наша краіна стане крышачку лепш дзякуючы табе.

Мала? Тады стань часткай вялікага руху па змяненні закона аб масавых мерапрыемствах – будзь назіральнікам. Каб ўліцца ў нашу каманду па назіранню за мірнымі сходамі, трэба прайсці спецыяльны відэакурс.

Дадзены ўводны курс дазваляе дастанцыйна азнаёміцца з тэмай грамадскага кантролю, атрымаць практычныя рэкамендацыі ад экспертаў па назіранні за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі. Экспертамі выступаюць практыкі ў галіне правоў чалавека, сябры Праваабрончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка. Атрыманыя веды вы можаце выкарыстоўваць як самастойна, так і аб’яднаць свае намаганні па змене рэчаіснсці з праваабаронцамі.

Прайсці відэакурс