Пра нас

ХТО МЬI?

Мы, прадстаўнікі валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ініцыявалі кампанію па змяненні закона аб масавых мерапрыемствах у Беларусі, але далучыцца таксама можа кожны.

ЧАМУ?

Нас хвалюе гэтая праблема, паколькі мы падзяляем каштоўнасці правоў чалавека і лічым, што нацыянальныя законы не павінны беспадстаўна абмяжоўваць права грамадзян на мірныя сходы. Нам важна, каб у Беларусі кожны мог рэалiзоўваць права на свабоду мірных сходаў, у тым ліку без адвольных пераследаў за гэта.

ДЛЯ ЧАГО?

Свабода мірных сходаў з’яўляецца адной з формаў прамой дэмакратыі. Яна садзейнічае развіццю дыялогу як унутры грамадзянскай супольнасці, так і паміж грамадзянскай супольнасцю, палітычнымі лідэрамі і ўрадам. Акрамя гэтага, свабода мірных сходаў мае асаблівае значэнне ў адносінах да магчымасці выказвання меркаванняў у дэмакратычным грамадстве.

ЯК?

Мы кіруемся выключна мірнымі метадамі, якія будуюцца на дыялогу чалавека, грамадства і дзяржавы. Наша кампанія не парушае закон, не падрывае канстытуцыйны лад нашай краіны і не заклікае да гвалтоўных дзеянняў. Мы проста хочам, каб урад выконваў узятыя на дзяржаву міжнародныя абавязкі ў сферы правоў чалавека.