«Сход пра сходы». Відэаканспект сустрэчы

15 студзеня валанцёры праваабарончага цэнтра “Вясна” ў культ.цэнтры «Корпус» распавялі, як праходзяць акцыі ў іншых краінах, чым яны адрозніваюцца ад Беларусі, а таксама прадставілі тэматычны буклет, які зусім хутка вы зможаце спампаваць на нашым сайце.

16 студзеня. Фота – Ірына Смяян-Семянюк

Перад публікай выступілі валанцёры Таццяна Стрыжэўская, Наталля Сацункевіч, Анісія Казлюк і Сяргей Семянюк. У якасці мадэратара была праваабаронца, каардынатар валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Наста Лойка.

– Тэма мірных сходаў адна з найважнейшых для нашай валанцёрскай службы. Мы назіраем за акцыямі, пішам скаргі, ажыццяўляем маніторынг судоў, аднак так ці інакш мы сутыкаемся з тэмай мірных сходаў. Яна была адной з найбольш важных для нас у практычным аспекце. Нашым тэарэтычным прадуктам па праблеме стаў буклет аб свабодзе мірных сходаў у Беларусі, – распавяла Лойка. (хутка будзе даступны на SXOD. BY).

У буклеце апісваецца працэдура мірных сходаў у Беларусі і іншых краінах. Прысутныя валанцёры таксама падзяліліся вопытам назіранняў за акцыямі ў Расіі, Польшчы і Украіне.

– Калі казаць пра ідэю буклета, то беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты спрабуюць змяніць закон аб мірных сходах. Яны пасылалі звароты і скаргі ў розныя дзяржорганы. Адказы, якія яны атрымлівалі, вельмі часта мясцілі ад сылку на заканадаўства іншых краін. Прычым у негатыўным святле. У выніку мы вырашылі самі прадставіць інфармацыю і параўнаць заканадаўства дзесяці краін, – распавяла Таццяна Стрыжэўская.

Пабачыць на свае вочы, як праходзіла сустрэча, можна на відэа.

Leave a Reply