Самыя пратэстныя гарады Беларусі за апошнія два гады. Рэйтынг актыўнасці

Добрая інфаграфіка і дадзеныя таксама цікавыя.

26 лістапада. Менск. Вадзім Жаромскі. Здымак – fontanka.ru


Каралевай пратэстаў у нашай краіне чакана апынулася сталіца. У Менску пражывае чвэрць насельніцтва Беларусі, у ім сканцэнтраваныя адміністрацыйныя цэнтры кіравання дзяржавай і найбольш буйныя палітычныя арганізацыі.

Гораду адведзена роля галоўнага месца правядзення статусных вулічных акцый. Сюды сцякаюцца актывісты з усёй краіны, тут жа вядзецца агітацыя і адбываецца ўсё дзейства.

За апошнія 2 гады ў Беларусі было адзначана як мінімум 124 вулічных акцый (улічваюцца толькі тыя, якія прыцягнулі ўвагу сродкаў масавай інфармацыі) і з іх 64 прыпадаюць на тэрыторыю беларускай сталіцы. Гэты лік адпавядае 52% ад агульнай сумы сацыяльна-палітычных мерапрыемстваў у рэспубліцы, якія праводзяцца не дзяржавай.

Следам за Менскам упэўнена размяшчаюцца абласныя і найбуйнейшыя раённыя цэнтры. Найбольш актыўным перыферыйным населеным пунктам апынуліся Баранавічы. Горад з Брэсцкай вобласці ўбачыў 10 пратэстных акцый з 2016 па 2017 год.

Што тычыцца колькасці беларускага пратэстнага руху, то пасля Мінска, дзе ў акцыях прымаюць удзел, як правіла, у сярэднім да 2-3 тысяч чалавек, следам ідуць Гомель, Брэст і Бабруйск. Так, у Гомлі ў 2016 годзе на плошчу выйшла не менш за 3 тысяч пратэстуючых, а Брэст стабільна збіраў па некалькі сотняў.

 

Leave a Reply