Мастака Алеся Пушкіна аштрафавалі за перформанс

Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перформанс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”. Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Суд над Алесем Пушкіным празначаны на 10 чэрвеня ў 14.30 па адрасе: г. Крупкі, вул. Зайцава, д.15. Яго вінавацяць па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

У выніку паседжання суд палічыў віну Алеся Пушкіна ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння даказанай і аштрафаў мастака на восемь базавых велічынь – пяць базавых за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і тры базавых за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. 

фота – svaboda.org

Leave a Reply