КХП БНФ правяла дазволеную акцыю пратэсту супраць расейскіх войскаў

40 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі заклікалі даць «адпор маскоўскаму агрэсару».

Двухгадзінны мітынг у Кіеўскім скверы Мінска скончыўся без затрыманьняў. Удзельнікі заклікалі быць гатовымі да ваеннай агрэсіі з боку Расійскай федэрацыі і ў выпадку неабходнасці даць адпор.
Прысутныя заслухалі зварот палітыка Зянона Пазняка, а таксама выступленні членаў КХП БНФ Сяргея Папкова, Алеся Чахольскага і Валерыя Буйвала.

Рыторыка выступоўцаў была накіравана на актывізацыю грамадзян Беларусі для будучай барацьбы з “расейскімі акупантамі”, таксама выказваліся апасенні, што РФ не цалкам вывела свае войскі з тэрыторыі Беларусі пасля вучэнняў “Захад-2017”.

Акцыя скончылася прыняццем рэзалюцыі “Гуртуем патрыятычныя сілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь “. Напрыканцы людзі праспявалі гімн “Магутны Божа”.

Мітынг быў узгоднены Мінгарвыканкамам.

Leave a Reply