Як прайшла “Акцыя папярэджання” у Менску

На Кастрычніцкай плошчы Мінска палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і іншыя правялі акцыю пратэста супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”.

Здымак – Дзьмітрый Брушко, TUT.by

Як паведамляе ПЦ “Вясна”, напачатку акцыі на плошчы знаходзілася каля ста чалавека. Некаторыя ўдзельнікі трымалі плкаты “За мірную Беларусь” і “Рускі салдат, ідзі да хаты! Водкі тут няма!”, а таксама бел-чырвона-белы сцяг. Некалькі юнакоў скандавалі лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Не – расейскай акупацыі”.

З цягам часу колькасць мітынгоўцаў узрасла да 200. Людзі рушылі на прыступкі да Палаца прафсаюзаў.

Уладзімір Някляеў павіншаваў усіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы. На гэты момант назіральнікі налічылікаля 250 удзельнікаў мітынгу.

Затым выступілі Мікола Статкевіч і Павал Севярынец. Была зачытаная і прынятая рэзалюцыя “Акцыі папярэджання”. У 19-40 мітынгоўцы рушылі па ходніках у бок плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі каля Вечнага агню.  Наступнай кропкай акцыі па прапанове Міколы Статкевіча стала плошча Якуба Коласа. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разрывалі калону на перакрыжаваннях.

Некалькі чалавек разам з Мікалаем Статкевічам ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. Затым калона пайшла далей, у бок плошчы Якуба Коласа. Каля помніка партызану зачыталі і прынялі прысягу, а пасля святар прачытаў мілітву “Ойча наш”. Было абвешчана, што наступная акцыя, “Марш абураных беларусаў” адбудзецца 20 кастрычніка. Мітынг завяршыўся ў 20-45.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *