Іх норавы. Назіральнік – пра ўкраінскую паліцыю

Адразу хочам адзначыць, што дадзены пост не з’яўляецца вычарпальным, а пабудаваны хутчэй на практыцы назірання за мірнымі мерапрыемствамі ва Украіне нашымі назіральнікамі.

Першае, што кідаецца ў вочы – гэта тое, што дзеянні паліцыі Украіны не носяць рэпрэсіўнага характара. На мірных масавых сходах паліцыя ахоўвае грамадскі парадак і разводзіць контрдэманстрацыі, лакалізуе ачаг канфлікта пры яго ўзнікненні, пры гэтым не чапае астатніх пратэстоўцаў (толькі ўявіце такое ў нас!). Абраная палицэйская мера павінна быць законнай, неабходнай, прапарцыйнай і эфектыўнай, кажа Закон Украіны “Пра нацыянальную паліцыю”.

На сходах працуе паліцыя дыялога – адмыслова абучаныя супрацоўнікі, якія вядуць перамовы з найбольш агрэсіўна настроенымі ўдзельнікамі. Мэта ўсё тая ж, панізіць градус агрэсіі, пакінуць акцыю ў межах мірнай і забяспечыць права градмадзян на мірны сход.

Паліцыя актыўна кантактуе з удзельнікамі мірных сходаў. З імі можна размаўляць, задаваць любыя пытанні і, што самае важнае, яны адкажуць. У межах назіральніцкіх місій мы часта пытаемся пра тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца падчас нясення службы, тыя ахвотна распавядаюць пра графік свайго дзяжурства, забяспечанасць цёплымі рэчамі і ежай, адносінамі з боку ўдзельнікаў схода і стаўленне кіраўніцтва.

Паліцыю можна фатаграфаваць, заўсёды. Ім можа гэта не падабацца, яны могуць адварочвацца, але ніколі не зробяць заўвагу, ніколі не забароняць здымаць іх. Закон “Пра Нацыянальную паліцыю” не абмяжоўвае права журналістаў і іншых грамадзян фатаграфаваць ці нават запісваць на відэа паліцэйскіх.

Больш за тое, у артыкуле 20 гэтага ж Закона дазваляецца фіксаваць нагрудны знак паліцэйскага, так званы жэтон, па якім яго можна ідэнтыфікаваць. Жэтон мае ўнікальны нумар, які не мяняецца на працягу ўсіх год службы. Дзеля справядлівасці адзначым, што гэта самая праблемная тэма ў паліцыі, бо з жэтонам адбываюцца асноўныя маніпуляцыі: яго хаваюць пад бронекамізэлькі, чапляюць на малазаўважныя часткі вопраткі, ці па просту хаваюць у кішэню.

Так, паліцыя Украіны яшчэ далёка не ідэал. Сістэмныя праблемы адным толькі Законам вырашыць нельга. Але агульны трэнд памяняў накірунак на стварэнне паліцыі, якой давярае грамадства. Паліцыі, мэта якой не пакараць, а папярэдзіць.

АС

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *