Хутка – гадавіна мітынгаў супраць «дармаедскага» дэкрэта

У гонар памятнай даты ўспамінаем самыя запамінальныя масавыя мерапрыемствы ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Зіма і вясна 2017 года прадэманстравалі ўсяму свету, што пратэстны патэнцыял беларусаў усё яшчэ не вычарпаны.

У лютым 2017 года ў Мінску і Гомелі былі зафіксаваныя адны з найбольш шматлікіх масавых мерапрыемстваў, якія сабралі да двух з паловай тысяч удзельнікаў. Людзі патрабавалі адмяніць дэкрэт прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі №3, вядомы ў народзе як «падатак на дармаедства».

19 лютага ў Гомелі акцыя праходзіла на плошчы Паўстання, і гэта была першая масавая акцыя ў гэтым абласным цэнтры з 2000-х гадоў. Гамяльчане запатрабавалі адмены падатку для непрацуючых грамадзян і мелі намер выйсці на паўторную акцыю пратэсту 25 сакавіка таго ж года. Тым не менш, чаканні арганізатараў не спраўдзіліся, і мітынг на «Дзень волі» сабраў значна менш людзей. Па розных ацэнках, у ім удзельнічалі каля пяцісот чалавек.

У аналагічны перыяд часу ў Мінску самай шматлікай была першая беларуская «антыдармаедская» акцыя, якая праводзілася 17 лютага і якая сабрала каля 2,5 тысяч чалавек. У адрозненні ад Гомеля, дзе колькасць пратэстуючых пастаянна памяншалася, Мінск заставаўся больш стабільным.

Так, 15 сакавіка на вуліцах сталіцы былі заўважаны ўсе тыя ж дзве з паловай тысячы незадаволеных грамадзян, а 25 сакавіка, у момант кульмінацыі пратэстаў, назіральнікі зафіксавалі мінімум 2 тысячы чалавек. У той жа час адбываліся масавыя затрыманні з боку праваахоўных органаў. Усяго затрымалі каля сямісот чалавек. З таго моманту масавасць акцый 2017 года пайшла на змяншэнне.

Дадзеныя лічбы далёкія ад паказчыкаў прэзідэнцкіх кампаній 2006 і 2010 гадоў і звязаных з імі акцый пратэсту, не кажучы ўжо пра мітынгі і шэсьці сярэдзіны-канца 90-х. Галоўным горадам у гэтым плане быў Мінск. Снежаньская акцыя пратэсту ў Мінску, якая пачалася 19 снежня 2010 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, была апошняй найбольш актыўнай з боку пратэстуючых беларусаў да ўжо згаданай хвалі пратэстаў 2017 года.

З 20:00 да 21:00 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы сабралася па розных ацэнках ад 15 да 40 – 60 тыс. чалавек. У выніку сілавога разгону масавага мерапрыемства былі затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты, кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, больш шасцісот грамадзян, таксама шэраг журналістаў. Эксперты лічаць той вечар адпраўной кропкай у шматгадовай «палітычнай спячцы» жыхароў Беларусі.

У «міжвыбарны» перыяд часу 1994-2001-2006-2010 гг. масавая вулічная актыўнасць праяўлялася часцей за ўсё ў традыцыйных акцыях Дзень волі (25 сакавіка) і “Чарнобыльскі шлях” (26 красавіка). Так у 2007 годзе Дзень волі сабраў да пяці тысяч удзельнікаў, а Чарнобыльскі шлях – да дзесяці тысяч чалавек.

У 2000 годзе колькасць тых, хто прыйшоў на «Чарнобыльскі шлях» ацанілі ў 30 тысяч грамадзян, у 1997 годзе – 25 тысяч.

Самай маштабнай атрымаліся «чарнобыльскія» мітынг і шэсце 1996 года.Колькасць пратэстуючых тады раўнялася прыкладна 50 тысячам чалавек.Каб было зразумела, наколькі гэта шмат, можна ўявіць, як цэлы горад Вілейка ўсім сваім складам выходзіць на акцыю.Найбольш масавы Дзень волі таксама прыпадае на 1996 год, калі сталіца Беларусі ўбачыла на сваіх вуліцах усё тыя ж паўсотні тысяч чалавек.

Адной з самых драматычных масавых акцый у найноўшай гісторыі Рэспублікі Беларусь лічыцца «Марш свабоды» 1999 года. У той дзень з патрабаваннямі да ўлады спыніць выкраданне палітычных апанентаў, выпусціць на свабоду палітвязняў, а таксама з лозунгамі за незалежнасць краіны выйшлі на менскія вуліцы больш за 30 тысяч чалавек. То шэсце скончылася брутальным разгонам тысяч дэманстрантаў. Дзесяткі чалавек былі параненыя і зьбітыя. Некаторыя эксперты параўноўвалі жорсткасць дзеянняў міліцыі ў 1999 годзе з узроўнем гвалту 2006 і 2010 гадоў.

Фота – voanews.com, newrepublic.com

Leave a Reply