Акцыя пратэста 8 верасня абышлася ўдзельнікам ў 12 тысяч рублёў

І амаль пяцьдзесят сутак арышту.

Праваабаронцы ПЦ “Вясна” прааналізавалі вынікі адміністрацыйнага пераследу ўдзельнікаў «Акцыі папярэджання», якая адбылася 8 верасня ў Мінску.

Малюнак атрымаўся зусім не аптымістычны: 6 удзельнікаў атрымалі арышты, 16 – буйныя штрафы, яшчэ пра некалькі чалавек інфармацыя пакуль адсутнічае. Інфармацыя пра памеры штрафаў і колькасць арыштаў адлюстраваная на інфаграфіцы, падрыхтаванай ПЦ “Вясна”:

Можна таксама адзначыць, што праваахоўныя органы ў гэтым годзе сталі актыўна прыбягаць да практыкі адкладзеных арыштаў: пасля суду грамадзян не забіраюць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў адбываць пакаранне, а трымаюць “на кручку” да чарговай акцыі, каб ізаляваць.

Акрамя таго міліцэйскі рапарт змяшчае інфармацыю і пра журналістаў, якія асвятлялі мерапрыемства: “Ход акцыі асвятлялі прадстаўнікі СМІ: Белсат, ТУТ.БАЙ, Рацыя, Свабода, “DW”.

Leave a Reply